Отдел образования Глубокского районного исполнительного комитета


 

ГлавнаяОб отделеПлан работы отдела образованияСтруктура отдела образованияОдно окноСоциальные стандартыУчреждения образованияДошкольные учреждения образованияВнешкольные учреждения образованияИнформация о проводимых мероприятияхНаши достиженияАктуальная информацияАкция "Дом без насилия"ФотогалереяНормативная базаОтветы на вопросы посетителейТендерные предложенияПрофсоюзГлубокский социально-педагогический центрПо страницам Дня белорусской письменностиВыражаем благодарность НОВОСТИ Контроль успеваемости Обратная связь
 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь



Сайт Глубокского райисполкома

Представительство  Национального олимпийского комитета  Республики Беларусь в Витебской области

Учреждение образования "Глубокский Государственный Профессиональный Лицей"

Юным талентам ? дарогу


18 студзеня на базе Цэнтра пазашкольнай работы г. Наваполацка прайшоў занальны смотр абласнога этапа рэспубліканскага конкурса дзіцячай творчасці ?Здравствуй мир!?.Разам з нашым раёнам сваё майстэрства паказвалі таленты Браслаўскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Полацкага раёнаў і г. Наваполацк. Усе ўдзельнікі з годнасцю паказалі, што могуць лічыцца сапраўднымі зоркамі свайго краю.

Нашыя юныя таленты з гімназіі, СШ №1, СШ №2, Дзеркаўшчынскай СШ, Зябкаўскай БШ, Мярэцкаўскай БШ, Цэнтра пазашкольнай работы былі задзейнічаны ў пяці намінацыях: саліст-вакаліст, дуэт, вакальны ансабль, тэатральная творчасць, харэаграфіная творчасць. Больш за ўсё ўдзельнікаў сабрала вакальная намінацыя. Але гэта былі не ўсе канкурсанты. Адначасова праходзіла выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўленчага мастацтва. Усе прысутныя госці былі ў захапленні ад ўбачанага. Шырока прадстаўлены малюнкі, карціны з цеста, малюнкі на бакалах, сімвалы года, валяныя з войлака. Не меншае здзіўленневыклікалі лялькі, зробленыя для тэатральных пастановак. Выстава дала магчымасць не толькі адчуць прыгожае ў прадстаўленых работах, але і падзяліцца вопытам.

Пакуль не вядомы імёны пераможцаў. Вынікі будуць падводзіцца пазней, калі адбудуцца ўсе занальныя конкурсы. Будзем спадзявацца, што наша выступленне ўсім спадабалася і яго яшчэ ўбача Віцебск.

А. Беладзед, нам.дырэктара па ВВР УА ?Цэнтр пазашкольнай работы?