Отдел образования Глубокского районного исполнительного комитета


 

ГлавнаяОб отделеПлан работы отдела образованияСтруктура отдела образованияОдно окноСоциальные стандартыУчреждения образованияДошкольные учреждения образованияВнешкольные учреждения образованияИнформация о проводимых мероприятияхНаши достиженияАктуальная информацияАкция "Дом без насилия"ФотогалереяНормативная базаОтветы на вопросы посетителейТендерные предложенияПрофсоюзГлубокский социально-педагогический центрПо страницам Дня белорусской письменностиВыражаем благодарность НОВОСТИ Контроль успеваемости Обратная связь
 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь



Сайт Глубокского райисполкома

Представительство  Национального олимпийского комитета  Республики Беларусь в Витебской области

Учреждение образования "Глубокский Государственный Профессиональный Лицей"

Дыпламанты Вочнага туру па геаграфіі

Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства сумесна з геаграфічным факультэтам БДУ на працягу 2012-2013 вучэбнага года праводзіў заняткі ў рэспубліканскай вочна-завочнай школе дадатковай геаграфічнай адукацыі дзяцей і моладзі. Залічана было на заняткі 339 навучэнцаў, з якіх у фінал на апошні вочны тур запрошаны школьнікі, якія занялі першыя 28 радкоў у рэйтынгу. Адзінымі удзельнікамі вочнага туру ад Віцебскай вобласці былі вучні 8 класа ДУА “Кіраўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Бернатовіч Міхаіл, Піскуновіч Мікалай, Сауліч Васілій. Вочны тур прайшоў 3-6 чэрвеня 2013 года на геаграфічным факультэце Беддзяржуніверсітэта. Школьнікі паслухалі лекцыю дэкана факультэта прафесара І.І. Пірожніка, выкладчыкі правялі з імі заняткі ў музеі землязнаўства і на кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці. “Апагеем” навучання стала тэсціраванне, па выніках якого навучэнцы атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні дыстанцыйнай школы і ўзнагароджаны дыпломамі.