Отдел образования Глубокского районного исполнительного комитета


 

ГлавнаяОб отделеПлан работы отдела образованияСтруктура отдела образованияОдно окноСоциальные стандартыУчреждения образованияДошкольные учреждения образованияВнешкольные учреждения образованияИнформация о проводимых мероприятияхНаши достиженияАктуальная информацияАкция "Дом без насилия"ФотогалереяНормативная базаОтветы на вопросы посетителейТендерные предложенияПрофсоюзГлубокский социально-педагогический центрПо страницам Дня белорусской письменностиВыражаем благодарность НОВОСТИ Контроль успеваемости Обратная связь
 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь



Сайт Глубокского райисполкома

Представительство  Национального олимпийского комитета  Республики Беларусь в Витебской области

Учреждение образования "Глубокский Государственный Профессиональный Лицей"

Дзень беларускага пісьменства ў г.Глыбокае

Кожны жыхар Беларусі сёння ведае, што першы тыдзень верасня ? асаблівая, святочная падзея, бо менавіта гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята ? Дзень беларускага пісьменства. 2 верасня 2012 года сталіцай свята стаў наш родны горад Глыбокае.

Шмат мерапрыемстваў ладзілася ў горадзе для дзяцей. 1 верасня ДзУА ?Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае? гасцінна вітала ўсіх гаспадароў тэатральнага мастацства. На дзіцячай пляцоўцы навучэнцы маглі паспаборнічаць у спартыўных гульнях. Апафіёзам гэтага дня стаў першы рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў ?Жывая класіка?. 15 вучняў прынялі ўдзел у конкурсе, які прайшоў на высокім узроўні. Дзеці чыталі свае любімыя творы. Усе былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

2 верасня ў 10.30 на дзіцячай пляцоўцы міністр адукацыі Сяргей Аляксандравіч Маскевіч віншаваў усіх дзяцей са святам, а таксама вызначыў пераможцаў творчых конкурсаў, прысвечаных юбілеям нашых знакамітых паэтаў.: М.Танка, Я.Коласа, Я.Купалы. Вельмі прыемна было, што ў ліку лепшых былі адзначаны і глыбачане: Яна Рыхлёнак (ДзУА ?Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна?), Аляксандр Вашыла (ДзУА ?Пліская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна?), Шур Наталля (ДзУА ?Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае?).

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства спраўна ладзіліся, паўсюдна раздаваліся дзіцячыя галасы, смех.

Свята завершана, але яно застанецца ў душы надоўга.